lirikku.id
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #
.

Lirik Lagu Pomidor/off - крывавае сьвята (bloody Feast)


By: Admin | Artist: P pomidoroff | Published: 2024-12-07T10:32:51:00+07:00
Lirik Lagu Pomidor/off - крывавае сьвята (bloody Feast)Lirikku.ID - Lirik Lagu Pomidor/off - крывавае сьвята (bloody Feast): Halo Lirikku.ID, Dalam konten ini, kami menyediakan chord gitar untuk lagu "Lirik Lagu Pomidor/off - крывавае сьвята (bloody Feast)" yang dinyanyikan oleh Toton P pomidoroff. Dengan chord yang disajikan, pemula atau penggemar musik dapat dengan mudah memainkan lagu ini dengan gitar mereka sendiri. Kami menyajikan chord dengan akurasi tinggi sehingga pemain dapat mengikuti alunan musiknya dengan baik. Juga, kami akan memberikan informasi tambahan mengenai lirik lagu dan mungkin beberapa tips untuk menyempurnakan permainan gitar. Konten ini cocok untuk penggemar musik yang ingin belajar lagu baru atau bagi mereka yang ingin menikmati kesenangan bermain musik dengan gitar. Silahkan disimak Lirik Lagu Pomidor/off - крывавае сьвята (bloody Feast) Berikut Dibawah ini untuk Selanjutnya.

даруйце, але мне хлусіць нецікава ~
пра гэта мне казалі сьведкі, прэса распавядала ~
пра тое, як у адзін сонечны дзень
загінула разам колькі людзей

гэта ня быў банальны
разбор крымінальны
не захоп, не тэракт
не няўдалае каханьне
не бязглуздая бойка фанатаў футболу ~
нешта ў сьвеце ня так, нешта з намі ня тое
а хто я такі? чаму пра гэтае кажу?
таму, што гэта ~ мой горад
і я тут жыву
гэта ~ мой рэгіён, як зараз модна казаць
таму гэтае ня можа мяне не кранаць
можа гэта таму, што сам і не быў там я?
але вось яна, сумная гісторыя:
а быў гэта травень дзевяноста дзевяты
запрашаю ўсіх
на крывавае сьвята…

сьвята як сьвята: цыгарэты, піва
а каб людзей было болей, ды ўсім месца хапіла ~
пляцоўка пад небам адкрытым ды вольным
на прыкусьсе канцэрт, нібыта рокэнрольны
пілося~елася~любілася~танцавалася…
а ў нябёсах хмара збіралася~набіралася
і ледзь толькі сьвята прайшло за палову
зьліва пайшла на дзесяць тысячаў галоваў
даўгачаканае ўратаваньне ад сьпёкі!
а ўсе ў сьвяточным! баяцца намокнуць
пачалі гуляць ў хаванкі хто хутчэй, хто дзе
нехта вырашыў, што лепей у пераходзе…
хто першы на лесьвіцы пасьлізнуўся?
хто падняцца ня здолеў, унізе апынуўся?
ёсьць гульня дзіцячая такая
з вясёлым назовам “куча~малая”
мянты з аховы мэтро амаль побач стаялі
але па~за дзьвярыма, моўчкі назіралі:
душыцца народ! усё як заўсёды!
хіба ж не хапае ім усім пераходаў?
і толькі. ў мэтро анікога не ўпускаць
выконваць загад. ад дзьвярэй адганяць
але пра гэтае даведаліся мы толькі потым
шкада, напэўна, што мяне не было там…
а дождж ліў ды ліў
нібы хто кпіў ды кпіў
з таго, як юнак старую душыў
і каб аніхто больш не ўвайшоў у пераход
счапіліся хлопцы ў свой апошні карагод
яны крычалі: “назад! назад! назад!”
яны крычалі: “дамоў! дамоў! дамоў!”
яны крычалі: “назад! назад! назад”!
але ўжо ў сьпіны давіў ім несьвядомы натоўп
сіні твар мужчынскі, барвовы ~жаночы
ці гэта косьці трышчаць, ці ўжо лопнулі вочы?
як у маўтхаўзэне ў штабель валіліся людзі
прабіваючы абцасамі дзявочыя грудзі
матка боска! прысьвятая троіца!
на гары катэдра, ці гэта толькі мроіцца?
ці гэта кроў з вуснаў, ці хоры на сьвята?
даруйце мяне, што ня быў з вамі я там!

зрабілі з моладзі дурняў, з мянтоў ~ герояў
прынамсі, міліцыянтаў загінула трое
два з жонкамі. аднаго звалі дзіма
атрымаў ад сваіх па галаве дубінай
спытай яго, спытай ты, каб болей не марыў:
як душыць ратаўніка свайго ахвяра?
спытай, спытай, а што адчуваеш
калі адначасова гінеш ды забіваеш?
ня ведаю, ці трэба мне распавядаць далей
як дахтарам потым забаранялі
канстатаваць лэтальны зыход асфэктыўны
калі пацыэнт ужо ў пакоі рэанімацыйным
і пра трупны смурод, і як ложкаў не хапала
і колькі на падлозе іх памірала
бо труп ~~ гэта труп, ён іначай не існуе
але ж вядома, колькі сьмерць каштуе!
сто мільёнаў рублёў. тады дзве сотні даляраў
крывавых даляраў! семьям ахвяраў!
была й жалоба. адсумавалі…
на саракавіны нібы помнік усталявалі:
“няшчасны выпадак! выпадковае здарэньне!”
ізноў разышліся з чыстым сумленьнем
адныя ў царкву, але ж большасьць па хатах…
дзякуй богу, што мяне не было там
ад сілаў шатанскіх
ад духа сьмертнага
ад сьмерці раптоўнай
божа, барані нас…


Saksikan Video Lirik Lagu Pomidor/off - крывавае сьвята (bloody Feast) Berikut ini..


Lirik lagu lainnya: